Пошук

Папская аўдыенцыя для Маркуса Зёдэра, прэм'ер-міністра Вольнай дзяржавы Баварыя. 11 мая 2024 года Папская аўдыенцыя для Маркуса Зёдэра, прэм'ер-міністра Вольнай дзяржавы Баварыя. 11 мая 2024 года  (Vatican Media)

Канкардаты застаюцца актуальнымі ў ХХІ стагоддзі

У нямейкім Рэгенсбургу эксперты абмеркавалі будучыню канкардатаў і іх значэнне для сучасных адносін паміж Касцёлам і дзяржавай на прыкладзе стогадовага Баварскага канкардата.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сучасныя рэаліі ставяць новыя выклікі перад традыцыйнымі дамовамі паміж Касцёлам і дзяржавай. Гэта асабліва актуальна ў святле так званага Сінадальнага шляху ў Германіі. "Будучыня звязана з пашырэннем і ўдасканаленнем канкардатаў", - падкрэсліў прафесар Штэфан Мюкль.

Найбольш вострая дыскусія разгарнулася вакол удзелу свецкіх у прызначэнні біскупаў. Ноах Хекель з Трэвірскага тэалагічнага факультэта прааналізаваў сітуацыю ў Бамбергу, дзе ў 2022 годзе свецкія вернікі спрабавалі стварыць выбарчы камітэт для ўдзелу ў выбары новага біскупа.

Аднак, згодна з Баварскім канкардатам, прызначэнне біскупаў грунтуецца на трох прынцыпах: свабоднае прызначэнне Папам, права біскупаў і катэдральных капітулаў удзельнічаць у выбары кандыдатаў, і абмежаванае права баварскага ўрада выказваць сваё меркаванне.

Ксёндз Мюкль падкрэсліў, што будучыня канкардатаў звязана не з іх адменай, а з адаптацыяй да новых умоў: "Нават стогадовыя дамовы патрабуюць пастаяннага перагляду іх адэкватнасці і ўстойлівасці ў сучасным свеце".

Эксперты прыйшлі да высновы, што Баварскі канкардат застаецца эфектыўным інструментам рэгулявання адносін паміж Касцёлам і дзяржавай, але патрабуе пастаяннай адаптацыі да новых выклікаў часу, асабліва ў пытаннях удзелу свецкіх вернікаў у жыцці Касцёла.
 

02 снежня 2024, 11:36