Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Largo Pater, in tuas manus commendo spiritum meum - Il terremoto (Presto e con tutta forza).
Расклад Падкасты
Кардынал Бешара Раі Кардынал Бешара Раі   (DRB)

Ліванскі Патрыярх выступіў за мір і нейтралітэт краіны

Кіраўнік найбуйнейшай касцельнай супольнасці Лівана заклікаў да аднаўлення традыцыйнай ролі краіны як месца сустрэчы культур і рэлігій.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваім традыцыйным звароце на Божае Нараджэнне з патрыяршай рэзідэнцыі ў Бкерке кардынал Бешара Раі падкрэсліў неабходнасць захавання суверэнітэту Лівана і яго абароны ад любых акупантаў.

"Наша краіна мае ўнікальную місію быць мостам паміж Усходам і Захадам, месцам сустрэчы розных культур і рэлігій. Гэта магчыма толькі пры ўмове захавання пазітыўнага нейтралітэту", - падкрэсліў мараніцкі патрыярх.

Кардынал Раі выказаў занепакоенасць наяўнасцю ў краіне дзвюх узброеных сіл. "Ліван не можа мець дзве арміі. Гэта супярэчыць самой сутнасці суверэннай дзяржавы", - адзначыў іерарх, маючы на ўвазе прысутнасць у краіне ўзброеных фарміраванняў шыіцкай арганізацыі Хезбала, якая падтрымліваецца Іранам.

Па меркаванні экспертаў, да нядаўняга часу ўзбраенне і баяздольнасць Хезбалы перавышалі магчымасці афіцыйнай ліванскай арміі. Аднак у апошнія месяцы пазіцыі арганізацыі былі істотна аслабленыя ў выніку ізраільскіх ваенных удараў і спынення пастаўкі зброі з Ірана пасля змены рэжыму ў Сірыі.

"Мы павінны выступаць за мір і стабільнасць у рэгіёне, але не праз удзел у канфліктах, а праз садзейнічанне дыялогу і ўзаемаразуменню", - падкрэсліў кардынал Раі, заклікаючы суайчыннікаў да еднасці і супрацоўніцтва дзеля будучыні краіны.

Як кіраўнік найбуйнейшай хрысціянскай Царквы ў Ліване, Патрыярх Раі адыгрывае вялікую грамадскую ролю. Маранiты складаюць, па розных даных, ад 20 да 40 працэнтаў насельніцтва.
 

27 снежня 2024, 10:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031