Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Амерыканскія біяэтыкі падтрымалі курс Трампа на абарону сем'яў

Каталіцкія біяэтыкі ЗША вітаюць абяцанне Дональда Трампа спыніць прасоўванне трансгендарнай ідэалогіі і забараніць аперацыі па змене полу ў дзяцей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Будучы прэзідэнт ЗША абвясціў аб сваіх планах па барацьбе з трансгендарнай ідэалогіяй падчас штогадовага фестывалю AmericaFest у Фініксе. Ён паабяцаў, што ў першы дзень свайго прэзідэнцтва падпіша загады, якія прызнаюць толькі два полы – мужчына і жанчына.

"Прыемна чуць, што выбраны прэзідэнт абавязаўся прызнаваць толькі мужчынскі і жаночы пол на федэральным узроўні", - адзначыў дырэктар Каталіцкага цэнтра біяэтыкі Джозэф Міні, дадаўшы, што гэта адменіць радыкальную праграму адміністрацыі Байдэна.

Тэрэза Фарнан, каталічка і сааўтар Праекта Асоба і ідэнтычнасць, падкрэсліла, што заявы Трампа адлюстроўваюць настроі ў краіне. Яна таксама нагадала, што каталіцкія біскупы ЗША паслядоўна вучаць пра неэтычнасць такіх аперацый, паколькі яны парушаюць натуральны парадак і незваротную прыроду цела.

Паводле справаздачы медыцынскай арганізацыі Do No Harm, у перыяд з 2019 па 2023 год не менш за 5747 дзяцей перанеслі трансгендарныя аперацыі. Навукоўцы мяркуюць, што рэальная лічба значна вышэйшая.
 

27 снежня 2024, 09:55