Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Tre fantasia a quattro per le viole
Расклад Падкасты
Калумбійскі вайсковец на варце падчас патрулявання Калумбійскі вайсковец на варце падчас патрулявання  (AFP or licensors)

Касцёл у Калумбіі гатовы да міратворчай місіі

У Калумбіі працягваюцца сутыкненні паміж партызанскімі групоўкамі, якія прывялі да гібелі амаль 100 чалавек. Каталіцкі Касцёл прапануе сваё пасрэдніцтва ў канфлікце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На паўночным усходзе Калумбіі ў рэгіёне Кататумба разгарнуўся жорсткі канфлікт паміж леварадыкальнымі групоўкамі ELN і FARC, які прывёў да масавага перасялення больш за 11 тысяч мірных жыхароў, паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва KNA.

"Мы глыбока занепакоены сітуацыяй, якая складваецца ў рэгіёне. Гвалтоўныя дзеянні не толькі парушаюць фундаментальныя правы чалавека, але і пагаршаюць пакуты дзяцей, жанчын і безабаронных людзей", - гаворыцца ў звароце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Калумбіі.

Іерархі выказалі гатоўнасць выступіць пасрэднікамі ў канфлікце і падкрэслілі: "Мы пацвярджаем нашы намаганні супрацоўнічаць з грамадствам дзеля аднаўлення сацыяльнай тканіны і падтрымкі ініцыятыў па згодзе і міру".

Сітуацыя ўскладняецца тым, што рэгіён з'яўляецца адным з найважнейшых месцаў вырошчвання кокі, што робіць яго прывабным для злачынных груповак. Паводле звестак ААН, у ходзе канфлікту былі забітыя два праваабаронцы.

Прэзідэнт Калумбіі Густава Петра, які абвясціў сваю прэзідэнцкую праграму пад лозунгам Paz total (Поўны мір), спрабуе весці перамовы з усімі ўзброенымі групоўкамі. Аднак дасягнутыя пагадненні аб спыненні агню рэгулярна парушаюцца, а партызаны выкарыстоўваюць стрыманасць войска для ўмацавання сваіх пазіцый у рэгіёне.
 

23 студзеня 2025, 09:42
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031