Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Danza pastorale. Allegro
Расклад Падкасты
Людзі вымушаныя пакідаць дамы ў пошуках бяспечнага месца з прычыны ўзброенага канфлікту ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Людзі вымушаныя пакідаць дамы ў пошуках бяспечнага месца з прычыны ўзброенага канфлікту ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга  (ANSA)

Хрысціянскія канфесіі Конга аб'ядналіся за мір

Каталіцкі Касцёл і пратэстанцкія суполкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга прадставілі Грамадскую дамову за мір і суіснаванне. Яны хочуць паспрыяць вырашэнню канфлікту ва ўсходняй частцы краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ініцыятыва, пра якую паведамляе інфармацыйнае агенцтва Fides, накіравана на аднаўленне міру ў багатым на карысныя выкапні рэгіёне, які больш за тры дзесяцігоддзі пакутуе ад насілля і хаосу.

У аснову пакта пакладзена канцэпцыя Bumuntu, якая абапіраецца на традыцыйныя афрыканскія каштоўнасці і прадугледжвае негвалтоўнае вырашэнне канфліктаў. Гэты падыход падкрэслівае важнасць інтэграцыі і сацыяльнага адзінства.

З каталіцкага боку дамову падпісала Канферэнцыя Біскупаў, а з пратэстанцкага – аб'яднанне Царква Хрыста ў Конга (Église du Christ au Congo, ECC), якое ўключае 64 суполкі.

Для рэалізацыі плануецца стварэнне сумесных камісій па міры і грамадскім адзінстве, якія распрацуюць нацыянальную хартыю міру і гармоніі. Канчатковай мэтай з'яўляецца правядзенне Міжнароднай канферэнцыі па міры, сумесным развіцці і суіснаванні ў рэгіёне Вялікіх азёраў.

"Гэта першы крок да доўгачаканага міру ў нашым рэгіёне," - адзначаюць прадстаўнікі касцельных суполак. Яны падкрэсліваюць, што поспех ініцыятывы залежыць ад актыўнага ўдзелу ўсіх бакоў і падтрымкі міжнароднай супольнасці.
 

23 студзеня 2025, 09:52
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031