Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
"Miserere" in Re minore, per soli, coro, violino, clarinetto, corno e orchestra
Расклад Падкасты
Новы прэзідэнт Лівана Жазэф Аун наведаў мараніцкага патрыярха Бешару Раі ў яго рэзідэнцыі ў Бкеркі, на поўначы Бейрута Новы прэзідэнт Лівана Жазэф Аун наведаў мараніцкага патрыярха Бешару Раі ў яго рэзідэнцыі ў Бкеркі, на поўначы Бейрута 

Патрыярх маранітаў сустрэўся з новым прэзідэнтам Лівана

Кардынал Бешара Бутрас Раі павіншаваў Жазэфа Ауна з абраннем на пасаду прэзідэнта Лівана і выказаў падтрымку яго праграме па выратаванні краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

10 студзеня 2025 года ўвечары ў рэзідэнцыі Антыяхійскага патрыярхату мараніцкага абраду ў Бкеркэ адбылася гістарычная сустрэча. Новаабраны прэзідэнт Ліванскай Рэспублікі Жазэф Аун наведаў патрыярха, кардынала Бешару Бутраса Раі.

Падчас гадзіннай сустрэчы кардынал ацаніў інаўгурацыйную прамову Ауна як "дарожную карту выратавання Лівана" і адзначыў шырокую падтрымку, якую атрымаў новы прэзідэнт як у краіне, так і за яе межамі. "Радасць ліванцаў з нагоды гэтага выбару адлюстроўвае іх давер да прэзідэнта і яго пазіцый, асабліва тых, якія ён займаў падчас кіравання арміяй", - падкрэсліў патрыярх.

Генерал Аун падчас сваёй прысягі абвясціў пра "новы этап для краіны" і паабяцаў весці рашучую барацьбу з арганізаванай злачыннасцю, а таксама гарантаваць незалежнасць судовай сістэмы. Ён таксама заявіў пра намер правесці кансультацыі з усімі палітычнымі сіламі для прызначэння новага прэм'ер-міністра.

Асаблівую ўвагу прэзідэнт надаў пытанням бяспекі, падкрэсліўшы, што дзяржава павінна мець "манаполію на зброю", а армія будзе кантраляваць усе межы краіны, уключаючы мяжу з Ізраілем і лагеры палесцінскіх бежанцаў.

Варта адзначыць, што палітычная сістэма Лівана заснавана на канфесійным размеркаванні вышэйшых дзяржаўных пасад: прэзідэнтам заўсёды павінен быць мараніцкі каталік, прэм'ер-міністрам – суніт, а старшынёй парламента – шыіт.

Абранне прэзідэнта пасля больш чым двухгадовага крызісу дае надзею на стабілізацыю палітычнай і грамадскай сітуацыі ў Ліване, які доўгі час знаходзіўся ў стане інстытуцыянальнага паралічу.
 

14 студзеня 2025, 10:41
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031