Пошук

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI   (ANSA)

Прэм'ер Італіі ўшанавала памяць Бэнэдыкта XVI

У другую гадавіну смерці Папы Бэнэдыкта XVI прэм'ер-міністр Італіі назвала яго спадчыну крыніцай натхнення для Касцёла і ўсяго грамадства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Джорджа Мелоні падкрэсліла, што Бэнэдыкт XVI пакінуў трывалы след не толькі ў Касцёле, але і ў культуры, філасофіі і грамадскай думцы нашага часу. У сваім допісе ў сацыяльных сетках яна адзначыла асаблівую здольнасць Папы-тэолага прамаўляць да розуму і душы чалавека.

"Яго жыццё і навучанне паказваюць нам, што вера і розум з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі вымярэннямі, якія ўзаемна асвятляюць адно аднаго", - напісала кіраўніца італьянскага ўрада, дадаўшы, што духоўнае пасланне Пантыфіка застаецца жывым і моцным.

Ёзэф Ратцынгер, які нарадзіўся 16 красавіка 1927 года ў Марктль-ам-Іне ў Баварыі, быў спачатку арцыбіскупам Мюнхена і Фрайзінга, а затым на працягу дзесяцігоддзяў займаў адну з найважнейшых пасад у Касцёле як прэфект Кангрэгацыі веравучэння. Паважаны прафесар тэалогіі і аўтар значных твораў, ён ужо ў маладым узросце браў удзел у Другім Ватыканскім Саборы (1962-1965) у якасці тэалагічнага дарадцы, быў Пантыфікам з 2005 па 2013 год, калі прыняў гістарычнае рашэнне аб адстаўцы. Памёр 31 снежня 2022 года ва ўзросце 95 гадоў.
 

01 студзеня 2025, 10:57