Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Siegfrieds Rheinfahrt
Расклад Падкасты
Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні падчас сустрэчы з Папам. Архіўнае фота Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні падчас сустрэчы з Папам. Архіўнае фота  (Vatican Media)

Прэм'ер Італіі наведала Папу ў клініцы

Прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні наведала Папу Францішка ў рымскай клініцы Джэмэлі, дзе ён праходзіць лячэнне, і адзначыла яго бадзёры настрой і пачуццё гумару.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як паведамляе канцылярыя прэм'ер-міністра Італіі (Palazzo Chigi), падчас візіту яна перадала Пантыфіку пажаданні хуткага выздараўлення ад імя ўрада і ўсяго італьянскага народа.

"Я вельмі задаволеная тым, што знайшла яго бадзёрым і актыўным, - падзялілася ўражаннямі Джорджа Мелоні. - Мы жартавалі, як заўсёды. Ён не страціў свайго легендарнага пачуцця гумару".

Візіт італьянскага прэм'ера адбыўся ў час, калі Папа Францішак праходзіць лячэнне ў клініцы Джэмэлі.
 

19 лютага 2025, 17:05
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930