Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагер бежанцаў бліз Гомы (ДРК) Лагер бежанцаў бліз Гомы (ДРК) 

Хрысціянскія лідары Конга вядуць перамовы з паўстанцамі

Прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў Конга правялі перамовы з кіраўніцтвам паўстанцкага руху М23, прапануючы Грамадскі пакт міру і суіснавання ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча адбылася 13 лютага 2025 года ў горадзе Гома, які нядаўна перайшоў пад кантроль паўстанцаў. Па інфармацыі агенцтва Fides, дэлегацыю ўзначальваў генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Конга ксёндз Данасьен Нсоле, разам з прадстаўнікамі пратэстанцкай Царквы Хрыста ў Конга.

"Мы імкнуліся пераканаць нашых суразмоўцаў, што ўзброеная барацьба не з'яўляецца вырашэннем праблемы", - падкрэсліў святар пасля сустрэчы з прадстаўнікамі М23, сярод якіх быў Карнэль Нангаа, каардынатар Альянсу ракі Конга – палітычнага крыла паўстанцаў.

"Мы бачым, што ёсць прастора для перамоў, каб мірна вырашыць канфлікт", - адзначыў генеральны сакратар епіскапату. Паводле яго слоў, паўстанцы выказалі гатоўнасць да дыялогу і ўдзелу ў мірным працэсе.

Гуманітарная сітуацыя ў рэгіёне застаецца крытычнай. Паводле афіцыйных даных, у выніку канфлікту загінула каля 3 тысяч чалавек, сотні тысяч сталі ўнутранымі перасяленцамі. Міжнародныя назіральнікі паведамляюць пра "апакаліптычныя ўмовы" і паніку сярод насельніцтва.

Канфлікт, які зноў успыхнуў на ўсходзе Конга з пачатку 2022 года, працягвае пагражаць стабільнасці рэгіёна. Улады Конга і міжнародная супольнасць абвінавачваюць Руанду ў падтрымцы паўстанцаў М23, у той час як Руанда сцвярджае, што абараняе сваю тэрытарыяльную бяспеку і народнасць тутсі ў Конга.

15 лютага 2025, 10:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031