Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ксёндз Міхаэль Ландау, старшыня Caritas Europa Ксёндз Міхаэль Ландау, старшыня Caritas Europa 

Калі дапамога знікае: еўрапейскія арганізацыі б'юць трывогу

Рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі Еўрапейскага Саюза заклікаюць еўрапейскіх донараў тэрмінова дзейнічаць у адказ на рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб спыненні фінансавання замежнай дапамогі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Caritas Europa, каталіцкае аб'яднанне арганізацый CIDSE, Islamic Relief і іншыя арганізацыі апублікавалі сумесную заяву, у якой папярэджваюць пра сур'ёзныя наступствы рашэння Трампа аб замарожванні шматлікіх праектаў і скарачэнні 1600 пасад у Агенцтве па міжнародным развіцці ЗША (USAID).

Як адзначаецца ў заяве, распаўсюджанай Caritas Europa 25 лютага 2025 года, многія еўрапейскія няўрадавыя арганізацыі атрымлівалі фінансаванне праз USAID і ўскосна праз сістэму ААН. Акрамя таго, шматлікія лакальныя партнёры еўрапейскіх арганізацый таксама залежалі ад амерыканскага фінансавання.

Катастрафічныя наступствы непазбежныя

Еўрапейскія гуманітарныя арганізацыі падкрэсліваюць, што рашэнне амерыканскай адміністрацыі падрывае развіццё дэмакратычных грамадстваў праз мясцовыя ініцыятывы. "Гадамі ствараліся давер і інфраструктура, а цяпер лакальныя арганізацыі вымушаны несці яшчэ большы цяжар", - гаворыцца ў сумеснай заяве.

Дабрачынныя арганізацыі патрабуюць тэрміновых дзеянняў з боку еўрапейскіх донараў. Яны папярэджваюць, што без гнуткасці і спецыяльных палажэнняў у механізмах дзяржаўна-прыватнага фінансавання "катастрафічныя наступствы непазбежныя".

Мільёны жыццяў пад пагрозай

Старшыня Caritas Europa ксёндз Міхаэль Ландаў ужо выказаў глыбокую занепакоенасць адносна раптоўнага спынення амерыканскай дапамогі. "Гэта не ацэнка сродкаў, як сцвярджае адміністрацыя Трампа, а сапраўднае "задушэнне" гуманітарных праектаў", - падкрэсліў ён 25 лютага 2025 года падчас дабрачыннага мерапрыемства Caritas у падтрымку Украіны ў Вене.

Паводле слоў святара, сотні тысяч жыццяў ва Украіне, суседніх краінах і ва ўсім свеце апынуліся пад пагрозай без дапамогі. "Гэта азначае, што дзеці ў цэнтрах харчавання не атрымаюць неабходнай ежы, жыццёва важныя аперацыі не адбудуцца, спыніцца пастаўка прадуктаў харчавання і паліва для ацяплення", - падкрэсліў ён.

Вернасць місіі нягледзячы на крызіс

Рэлігійныя дабрачынныя арганізацыі адзначаюць, што яны працягнуць падтрымліваць сацыяльнае адзінства і служыць надзейнымі партнёрамі, глыбока ўкаранёнымі ў грамадстве. Выкарыстоўваючы сетку касцёлаў, мячэцяў, сінагог і рэлігійных ініцыятыў, яны будуць заставацца вернымі свайму абавязку дапамагаць найбольш патрабуючым.

"Сітуацыя драматычная, і мы спадзяёмся на працэс пераасэнсавання, - заявіў Ландау. - Наша пазіцыя – не губляць з поля зроку людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе".
 

26 лютага 2025, 10:05
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031