Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік ухваліў дэкрэты аб гераічнасці цнотаў

Францішак ухваліў 19 мая 2018 г. дэкрэты адносна дванаццаці Слуг Божых, прызнаючы гераічнасць іх цнотаў і, такім чынам, адкрываючы шлях да іх беатыфікацыі.

Першым у спісе значыцца кардынал Аўгуст Юзаф Хлонд (1881-1948), арцыбіскуп Гнезненскі і Варшаўскі, Прымас Польшчы і заснавальнік Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў.

Прызнана таксама гераічнасць цнотаў: калумбійскага біскупа Мігеля Анхеля Буйлеса (1888-1971), пастыра дыяцэзіі Санта-Роза-дэ-Осас, заснавальніка некалькіх манаскіх супольнасцяў; італьянскага дыяцэзіяльнага святара, кс. Энрыка Маўры (1883-1967), заснавальніка Таварыства Аблатак Хрыста Валадара; французскага законніка, айца Жана-Батыста Бэрц’е (1840-1921) з Таварыства місіянераў Найсвяцейшай Панны Марыі з Ла-Салет, заснавальніка кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і; нямецкага законніка, айца Вільгельма Эбершвэйлера (1837-1921) з Таварыства Езуса; італьянскага законніка, айца Пьетра Учэлі (1847-1954) з Набожнага Таварыства св. Францішка Ксаверыя для замежных місій; італьянскага законніка, айца Піа Дэлеп’янэ (1904-1976) з Ордэна Мінімітаў; амерыканскага законніка, брата Норберта Макоўліфа (1886-1959) з Таварыства Братоў Найсвяцейшага Сэрца; іспанскай законніцы, сястры Франсіскі ад Ранаў Езуса (1860-1899) з Ордэна св. Францішка кляштару Божага Провіду ў Бадалоне; аргентынскай законніцы, сястры Элеаноры ад Святой Марыі (1841-1900) з Ордэна св. Дамініка; нямецкай законніцы, сястры Ангелы Марыі ад Сэрца Езуса (1900-1944) з кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Тройцы, якая загінула ў канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц-Біркенаў; італьянскай законніцы, сястры Марыі Эдвіджэ Дзівелонгі (1919-1949) з кангрэгацыі Дачок Езуса.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 мая 2018, 11:50