Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец спачувае пасля смерці кардынала Кастрыльёна Оёса

Ва ўзросце 88 гадоў 18 мая 2018 г. раніцай у Рыме, пасля доўгай і цяжкай хваробы, памёр прэфект-эмерыт Кангрэгацыі па справах духавенства, кардынал Дарыё Кастрыльён Оёс.

Пантыфік даслаў спачувальную тэлеграму на імя кардынала Анджэла Садана, дэкана Калегіі кардыналаў.

Францішак прызнаўся, што засмучаны смерцю іерарха, якога “успамінае з падзякай за яго шчодрае служэнне Касцёлу і, асабліва, за неацэнную дапамогу, якую нёс Апостальскай Сталіцы ў якасці прэфекта Кангрэгацыі па справах духавенства і старшыні Папскай камісіі “Ecclesia dei”. Папа просіць, каб Бог, праз заступніца Дзевы Марыі, вітаў памерлага ў вечнай радасці, а тым, хто смуткуе, удзяляе сваё апостальскае благаслаўленне.

Дарыё Кастрыльён Оёс нарадзіўся 4 ліпеня 1929 г. у калумбійскім Мэдэльіне. Святарскае пасвячэнне прыняў у Рыме ў 1952 г. Вучыўся ў Папскім грыгарыянскім універсітэце, дзе атрымаў доктарскую ступень у галіне кананічнага права. У 1971 г. Павел VI прызначыў яго біскупам. У 1983-1987 гг. быў сакратаром Рады Біскупскіх Канферэнцый Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а на працягу наступных чатырох гадоў яе старшынёй. З 1992 г. быў арцыбіскупам-мітрапалітам Букарамангі. У 1996 г. Ян Павел II прызначыў яго пропрэфектам Кангрэгацыі па справах духавенства, а на кансісторыі 21 лютага 1998 г. уключыў яго ў Калегію кардыналаў, праз два дні прызначаючы прэфект дыкастэрыі. У 2000-2009 гг. кардынал Кастрыльён Оёс быў таксама старшынёй Папскай камісіі “Ecclesia Dei”. У 2006 г. ён сышоў у адстаўку з пасады прэфекта, а ў 2009 г. – старшыні.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 213 членаў, 115 з якіх з’яўляюцца выбаршчыкамі.

18 мая 2018, 11:59