Пошук

Падчас судовага працэсу ў Трыбунале Дзяржавы Ватыкан Падчас судовага працэсу ў Трыбунале Дзяржавы Ватыкан 

У Ватыкане асуджаны былы супрацоўнік нунцыятуры ў ЗША

Трыбунал Дзяржавы Ватыкан вынес прысуд у справе аб захоўванні і распаўсюджванні дзіцячай парнаграфіі.

Былы супрацоўнік Апостальскай нунцыятуры ў ЗША, 50-гадовы мансеньёр Карла Альбэрта Капэла, быў асуджаны на 5 гадоў турэмнага зняволення. Акрамя таго, святар павінен выплаціць штраф у памеры 5 тыс. еўра. Судовы працэс прайшоў 22-23 чэрвеня 2018 г.

Кс. Капэла быў арыштаваны 7 красавіка 2018 г., пасля таго, як пацвердзілася інфармацыя аб захоўванні і распаўсюджванні ім дзіцячай парнаграфіі, якую Апостальская Сталіца атрымала ад кампетэнтных амерыканскіх органаў.

У ходзе расследавання, якое было праведзена Ватыканскай жандармерыяй, у смартфоне тагачаснага супрацоўніка нунцыятуры былі знойдзены фотаздымкі, відэаролікі і малюнкі з выявамі адпаведнага характару.

Падчас судовага працэсу мансеньёр Капэла цалкам прызнаў сваю віну. Ён распавёў, што пасля прызначэння ў Вашынгтон перажываў глыбокі духоўны крызіс. “Я вельмі шкадую, што гэта мая слабасць прычыніла боль маёй дыяцэзіі, Касцёлу, Апостальскай Сталіцы і маёй сям’і. Маю надзею, што гэта сітуацыя будзе разглядацца як падзенне на дарозе майго святарства, якое люблю яшчэ больш”, - сказаў святар у сваім апошнім слове і запэўніў у жаданні працягваць рэабілітацыйны шлях.

Навіна ў фармаце аўдыё


 

24 чэрвеня 2018, 10:54