Пошук

Новыя кардыналы ў гасцях у Бэнэдыкта XVI Новыя кардыналы ў гасцях у Бэнэдыкта XVI 

Бэнэдыкт XVI адчувае сябе бадзёра, нягледзячы на сталы ўзрост

Бэнэдыкт XVI, нягледзячы на свае 91 гадоў, вельмі бадзёры. Аб гэтым распавёў кардынал Анджэла Бэчу пасля сустрэчы з ім.

На мінулым тыдні новыя кардыналы наведалі рэзідэнцыю Бэнэдыкта XVI у Ватыканскіх садах. Папа на пенсіі скіраваў “прыгожыя, ясныя словы, як рабіў гэта заўсёды”, падзяліўся іерарх.

Кардынал Бэчу працаваў на працягу двух гадоў у якасці субстытута ў Дзяржсакратарыяце падчас пантыфікату Бэнэдыкта XVI, якога іерарх характарызуе як “чалавека простага”, “сціплага і поўнага пяшчоты”, “метадычнага мысляра”, які набліжаў тэалогію да людзей. Ён – адважны чалавек, які даказаў гэта сваім жэстам: “зразумеў, што больш не мае права кіраваць Касцёлам, і прыняў вядомае і высакароднае рашэнне сысці ў адстаўку”.

Іерарх распавёў пра сітуацыю з падрыхтоўкай Сусветнага дня моладзі ў Бразіліі ў 2013 г. “Я зразумеў, што Папа быў крыху нерашучы”, - узгадаў кардынал Бэчу. “Я сказаў яму, калі ён не адчувае сябе здольным, то маладыя людзі адзін раз могуць перажыць форум без Папы. Ён адказаў, што Сусветныя дні моладзі без Папы – гэта не Сусветныя дні. І менавіта таму Пантыфік павінен быць там. Ён не сказаў: “Я буду там”. І ў лютым 2013 г. абвясціў аб сваёй адстаўцы. У ім пераважыла пачуццё абавязку і адказнасці ў адносінах да Касцёла”, - падзяліўся гісторыяй пяцігадовай даўнасці кардынал.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 ліпеня 2018, 12:22