Сінод Біскупаў: тэма сям’і непарыўна звязана з моладдзю
Іерарх нагадаў таксама, што Францішак пастаянна заклікае моладзь клапаціцца пра будучыню сям’і.
Кардынал, які з’яўляецца Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў, звярнуў увагу на тое, што Святы Айцец неаднаразова казаў пра адказнасць маладога пакалення за сям’ю. Некалькі дзён таму карыбскай моладзі ён рэкамендаваў натхненне для перамен да лепшага шукаць у яго Апостальскай адгартацыі “Amoris laetitia”, у прыватнасці, у яе чацвёртым раздзеле. Яго Францішак назваў самым важным, паколькі тут гаворка ідзе пра тое, як жыць любоўю ў сям’і.
, - сказаў ватыканскі кардынал.
“Маладыя людзі патрабуюць суправаджэння, паколькі іх прываблівае перспектыва будучыні; яны захоплены ёю. На жаль, часта яны спальваюць усе масты з мінулым. Вядома, гэта частка чалавечага развіцця, падлетак шукае ўласнай аўтаноміі, выходзіць за межы сям’і”, - пракаментаваў кардынал Балдзісэры.
Іерарх падзяліўся цікавай высновай, якая была зроблена пасля перадсінадальных сустрэч і даследаванняў, а менавіта, што элементам, які маладыя людзі ставяць на першае месца, кажучы пра свае надзеі на будучыню, заўсёды з’яўляецца сям’я. Гэта азначае, што маладыя людзі не хочуць у адзіноце ісці праз жыццё; яны шукаюць компасу, маюць патрэбу ў падтрымцы. Побач з суправаджэннем, ёсць яшчэ адна важная рэч, пра якую нагадвае Францішак – моладзі трэба паказаць кірунак: яна павінна ўмець прымаць правільныя рашэнні адносна сваёй будучыні.
У кантэксце кастрычніцкай асамблеі кардынал Балдзісэры нагадаў пра важнасць нядаўняга прызначэння Папам чатырох кардыналаў, якія будуць кіраваць працай Сінода. Паводле яго, Францішак, абіраючы іерархаў з Сірыі, Мадагаскара, М’янмы і Папуа-Новай Гвінеі, хацеў паказаць, што Касцёл з перыферыі становіцца цэнтрам.
Сінод Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання” пройдзе ў Рыме 3-28 кастрычніка 2018 г. з удзелам іерархаў з усяго свету.