Ватыканскі іерарх: расце цікавасць да старажытнай літургіі
Павышэнне цікавасці да надзвычайнай формы Рымскага абраду з’яўляецца прыкметай росту ўсяго Касцёла і вынікам адкрытасці многіх біскупаў адносна вернікаў, сказаў у інтэрв’ю “KAI” сакратар Папскай камісіі “Ecclesia Dei”, арцыбіскуп Гвіда Поца.
Іерарх адзначыў, што пасля 10 гадоў ад публікацыі дакумента “Summorum Pontificum” Бэнэдыкта XVI прыкметна павялічылася цікавасць да старажытнай літургіі і ўзрасла колькасць запытаў на цэлебрацыю ў старой форме Рымскага абраду. Вядома, ёсць некаторыя цяжкасці, якія ўзнікаюць з практычных пытанняў, напрыклад, недахопу духавенства, што можа служыць такую літургію.
, - сказаў арцыбіскуп Поца.
Іерарх заўважыў, што існуюць праблемы, якія ўзнікаюць і з прычыны “ідэалагічных забабонаў” і “няправільнага разумення літургічнай рэформы”: некаторыя разглядаюць яе ў якасці разрыву з папярэдняй традыцыяй. Таму вернікаў, якія просяць аб цэлебрацыі сакрамэнтаў паводле надзвычайнай формы Рымскага абраду, часта лічаць непаслухмянымі Другому Ватыканскаму Сабору. Хоць на самой справе Сабор адбыўся ў поўнай пераемнасці з традыцыяй і таму менавіта так варта разумець літургічную рэформу. Па гэтай прычыне, абедзве формы рымскага абраду – звычайная і надзвычайная – павінны суіснаваць і ўзбагачаць адна адну.
“Традыцыйны рух”, як акрэсліў яго сакратар Папскай камісіі, яшчэ толькі нараджаецца. У ім можна ўбачыць шмат маладых людзей, сем’і з вялікай колькасцю дзяцей, якія ў “старым” абрадзе адкрываюць для сябе “сакрум”, святасць, звышнатуральны дух. Іерарх не бачыць у гэтым асяроддзі праблем, звязаных з нейкай дыстанцыраванасцю або размоў аб несапраўднасці новай формы Рымскага абраду. Ён лічыць, што гэта абавязак біскупа і святара – выхаваць у верніку правільнае разуменне Рымскага абраду ў абедзьвух яго формах.
Папская камісія “Ecclesia Dei” з’яўляецца ўстановай Святога Пасаду, якая займаецца клопатам аб католіках, што практыкуюць класічную форму Рымскага абраду і іншыя традыцыйныя лацінскія літургічныя абрады.