Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Абнародаваны спіс удзельнікаў Сінода Біскупаў

Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала спіс удзельнікаў XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, якая адбудзецца 3-28 кастрычніка 2018 г.

Форум будзе праходзіць пад старшынствам папы Францішка. Беларусь на ім прадставіць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Усяго ў спісе больш за 400 асобаў.

Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў застаецца кардынал Ларэнца Балдзісэры. Чатыры дэлегаваныя старшыні: іракскі кардынал Луіс Рафаэль Сако, Патрыярх Вавілонскі Халдэйскай Каталіцкай Царквы; мадагаскарскі кардынал Дэзірэ Царахазана, арцыбіскуп Туамасіна; м’ямнанскі кардынал Чарльз Маўнг Бог, арцыбіскуп Янгона; а таксама кардынал Джон Рыбат, арцыбіскуп Порт-Морсбі з Папуа-Новай Гвінеі.

Новаўвядзеннем сёлетняга Сінода стала стварэнне адмысловай Інфармацыйнай камісіі. Яе старшынёй быў прызначаны Паола Руфіні, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі, а сакратаром – кс. Антоніа Спадара, галоўны рэдактар старэйшага італьянскага каталіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica”.

У спісе удзельнікаў-аўдытараў – шматлікія святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі з розных краін свету, а ў спісе братэрскіх дэлегатаў – прадстаўнікі Канстантынопальскага Патрыярхату, Румынскай Праваслаўнай Царквы, Сусветнай Рады Цэркваў, Сусветнай Лютэранскай Федэрацыі і Сусветнага Саюза Рэфармаваных Цэркваў. Спецыяльным запрошаным госцем асамблеі будзе прыёр Супольнасці з Тэзэ, брат Алаіз Лозэр.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 верасня 2018, 15:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031