Пошук

Грэг Бёрк, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы 

Зала Друку: дамова з Кітаем не палітычная, а душпастырская

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк пракаментаваў Часовае пагадненне аб прызначэнні біскупаў, якое 22 верасня 2018 г. было заключана паміж Святым Пасадам і Кітаем.

“Гэта не канец працэсу, а пачатак! Гаворка ідзе пра дыялог, цярплівае слуханне з абодвух бакоў, таксама і тады, калі людзі прадстаўляюць вельмі розныя пункты гледжання. Мэта пагаднення не палітычная, а душпастырская, каб даць вернікам магчымасць мець біскупаў, якія знаходзяцца ў еднасці з Рымам, але, адначасова, прызнаюцца кітайскімі ўладамі”, - сказаў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 верасня 2018, 12:48