Ватыкан: семінар для біскупаў з місійных тэрыторый
У форуме – які праходзіць 3-15 верасня 2018 г. у Папскім калегіуме св. Паўла – прымае ўдзел 75 іерархаў з 34 краін свету і 4 кантынентаў: Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі і Акіяніі. Семінар пакліканы дапамагчы біскупам на пачатку іх служэння, стварыць умовы для дзялення досведам і атрымання ведаў, неабходных для ажыцяўлення місійнай дзейнасці. Падобныя фармацыйныя сходы праводзяцца ў Ватыкане з 1994 г.
“Гэта таксама магчымасць, каб яны лепш пазнаёміцліся з Рымскай курыяй, асяроддзем у якім працуе Папа”, - заўважыў у інтэрв’ю для “Vatican News” кардынал Фэрнанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.
“З дапамогай інструментам, якія мы маем у распараджэнні тут, у Рыме, а таксама адмыслова падрыхтаванага персаналу, ім прапануецца магчымасць для таго, каб дыскутаваць, слухаць, станавіцца больш дасведчанымі адносна складанай справы кіравання дыяцэзіямі і ўсім Касцёлам”, - дадаў пурпурат.
У рамкам семінара перад біскупамі выступяць шматлікія курыяльныя іерархі і эксперты: з прынцыпамі місійнай дзейнасці іх пазнаёмяць арцыбіскуп Протасэ Ругамбва, сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў і арцыбіскуп Джавані Пьетра Даль Тоза, старшыня Папскіх місійных ініцыятыў; з дыпламатыяй Святога Пасаду – арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі; з нюнсамі кананічнага права – біскуп Хуан Ігнасіа Ар’ета, сакратар Папскай рады па інтэрпрытацыі заканадаўчых тэкстаў; са спосабамі выкарыстання сучасных сродкаў камунікацыі ў евангелізацыі – мансеньёр Дарыё Вігано, былы прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі; з прынцыпамі абароны непаўналетніх і дарослых уразлівых асобаў – а. Ганс Зольнер, член Папскай камісіі па абароне непаўналетніх; аб нюансах літургічнага жыцця ўдзельнікам семінара распавядзе арцыбіскуп Гвіда Марыні, старшыня Службы папскіх літургічных цэлебрацый.
Акрамя таго прагучаць даклады, прысвечаныя міжрэлігійнаму дыялогу на місійных тэрыторыях, адміністрацыйнаму кіраванню і выкарыстанню фінансаў ў евангелізацыйнай дзейнасці, узаемадзеянню з кансэкраванымі асобамі, святарамі і катэхетамі.