Ватыкан: названы імёны лаўрэатаў “Прэміі Ратцынгера”
Гэтых асоб прапанаваў для зацвярджэння Францішку Навуковы камітэт узнагароды.
59-гадовая Мар’янэ Шлосэр, гэта знаўца тэалогіі і духоўнасці патрыстыкі і ранняга Сярэднявечча. Яна пераклала на нямецкую большую частку работ св. Бонавентуры і была куратарам другога тома “Opera Omnia” Ёзэфа Ратцынгера. З 2014 г. з’яўляецца членам Міжнароднай тэалагічнай камісіі.
Праектамі 75-гадовага Марыё Бота з’яўляюцца, між іншым, катэдра ў Эўры, недалёка ад Парыжа, і конкатэдра Найсвяцейшага Аблічча ў Турыне.
Узнагароды будуць уручаны ў Рыме 17 лістапада 2018 г. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы і прэміі ў 50 тыс. еўра.
Навуковы камітэт “Прэміі імя Ёзэфа Ратцынгера” ў цяперашні час утвараюць кардыналы Анджэла Амата, Курт Кох, Луіс Франсіска Ладарыя, Джанфранка Равазі і Біскуп Рэгенсбургскі Рудольф Водэрхольцэр.
“Ватыканскі фонд імя Ёзэфа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта XVI” устанавіў сам Пантыфік і ахвяраваў у яго даходы ад сваёй літаратурна-тэалагічнай дзейнасці. Падтрымліваюць Фонд і дабрачынцы.