Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Allegro con brio
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Сінодзе ўпершыню ў гісторыі прымуць удзел дэлегаты з КНР

У Сінодзе, які пачынаецца ў Ватыкане 3 кастрычніка 2018 г., прымуць удзел два іерархі з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гэта пацвердзіў 1 кастрычніка 2018 г. на прэс-канферэнцыі Генеральны сакратар асамблеі.

Кардынал Ларэнца Балдзісэры нагадаў, што да гэтага часу ніколі дэлегат ад мацерыковай часткі Кітая не прымаў удзелу ў Сінодзе Біскупаў, устаноўленым Паўлам VI у 1965 г.

У пасяджэннях прымуць удзел 267 Сінадальных Айцоў: 50 кардыналаў, 44 арцыбіскупы, 101 дыяцэзіяльны біскуп і 37 дапаможных. Акрамя таго, будуць прысутнічаць 23 эксперты і 49 аўдытараў, у тым ліку 36 маладых людзей ва ўзросце 18-29 гадоў з усіх кантынентаў. Яны таксама будуць удзельнічаць у пасяджэннях рабочых груп.

На прэс-канферэнцыі паведамілі таксама, што Звычайная Рада Сінода будзе пашырана з цяперашніх 15 да 21 члена, 6 з якіх прызначаюцца непасрэдна Святым Айцом – раней гэта былі 3 асобы, – іншых, выключна дыяцэзіяльных біскупаў, выберуць Сінадальныя Айцы. Было падкрэслена, што Выніковы дакумент будзе патрабаваць ухвалення 2/3 удзельнікаў Сінода.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 кастрычніка 2018, 11:38
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031