#Synod2018: Папа і Айцы Сінода сустрэнуцца з моладдзю
Падчас штодзёнага брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы Руфіні нагадаў, што галасаванне будзе тычыцца кожнага асобнага параграфа дакумента. Для зацвярджэння неабходна, каб кожны з іх набраў прынамсі дзве трэці галасоў.
Выніковы дакумент Сінода Біскупаў будзе прадстаўлены журналістам вечарам 27 кастрычніка.
Сёння ў Ватыкане адбудзецца сустрэча моладзі, якая прымала ўдзел у Сінодзе ў якасці аўдытараў і экспертаў, з Францішкам і Сінадальнымі Айцамі. Падчас яе юнакі і дзяўчаты прадэманструюць свае мары, памкненні і турботы з дапамогай паэзіі, спеваў і танцаў.
Падводзячы вынікі Асамблеі Паола Руфіні паведаміў, што падчас кангрэгацый у Сінадальным зале слова бралі 240 Сінадальных Айцоў і 32 аўдытары, а падчас так званых “свабодных выступленняў” – 69 Сінадальных Айцоў і 13 аўдытараў.
27 кастрычніка будзе таксама абвешчаны склад новай Звычайнай Рады Сінода Біскупа. Ліст да моладзі ўсяго свету будзе зачытаны падчас св. Імшы на завяршэнне Сінода. Яе Францішак будзе цэлебраваць 28 кастрычніка раніцай на плошчы св. Пятра.