Арганізатар Сусветных дзён моладзі: ўжо бачныя эфекты Сінода
Каардынатар Сусветных дзён моладзі падзяліўся, што ўдзельнікі Асамблеі працуюць у атмасферы слухання, і гэтаму спрыяе той факт, што пасля кожных пяці выступленняў наступае некалькі хвілін цішыні. Так прапанаваў зрабіць Папа. Маладыя аўдытары, якія прысутнічаюць у зале жыва рэагуюць на выступленні біскупаў і іх прапановы. У гэтым праяўляецца цудоўная атмасфера супольнасці. Святар упэўнены, што гэта стаўленне павінна адлюстравацца і на дакуменце, які выпрацуе Сінод.
Супрацоўнік ватыканскай Дыкастэрыі, які паходзіць з Бразіліі, звярнуў увагу, што ўпершыню дэбаты ў рабочых групах праводзяцца, у прыватнасці, на партугальскай мове, што спрыяе сумеснаму абмену Сінадальных Айцоў з Партугаліі, Бразіліі, Мазамбіку, Анголы і Каба-Вэрдэ.
Не толькі Выніковы дакумент, але і супольнасць, якая тут узнікае, прынясе плады ў сферы душпастырства моладзі, перакананы кс. Шагас.