Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан: новая інструкцыя па правядзенні Сінода Біскупаў

У Ватыкане прадставілі новую Інструкцыю па цэлебрацыі сінадальных пасяджэнняў і дзейнасці Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў. Яна замяніла сабой дакумент „Ordo Synodi Episcoporum”.

Дакумент дапаўняе абвешчаную два тыдні таму Апостальскую канстытуцыю Францішка „Epicsopalis communio”, якая вызначае статус і ход працы Сінода.

Новая Інструкцыя замяніла сабой дакумент „Ordo Synodi Episcoporum”, які дзейнічаў апошнія 50 гадоў і неаднаразова абнаўляўся. У апошні раз у 2006 г. Бэнэдыктам XVI.

“Значная частка папярэдняга дакумента была захавана ў новай Інструкцыі. Гэта прыкмета таго, што рэарганізацыя сінадальнага арганізму, ініцыяваная Францішкам у пачатку яго пантыфікату, не азначае разрыву з мінулым, але робіцца пад знакам пераемнасці, што адзначана развіццём”, - заўважыў біскуп Фабіа Фабэнэ 1 кастрычніка 2018 г., падчас прэс-канферэнцыі ў Ватыкане.

Новы дакумент вызначае, хто можа ўдзельнічаць у Сінодзе, і ўдакладняе існуючыя працэдуры. “Мэта новай інструкцыі заключаецца ў садзейнічанні абмеркаванню і абмену думкамі паміж Сінадальнымі Айцамі, каб прагучала багацце галасоў Касцёла ва ўсім свеце”, - падкрэсліў падсакратар Сінода Біскупаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 кастрычніка 2018, 11:07