Пошук

Бюлетэнь Залы Друку з тэкстам выступленняў на прэзентацыі Сіноду Бюлетэнь Залы Друку з тэкстам выступленняў на прэзентацыі Сіноду 

У Ватыкане прайшла афіцыйная прэзентацыя Сіноду Біскупаў

Мэты Сіноду: усведамленне Касцёлам місіі суправаджэння моладзі; распрацоўка ўніверсальнай канцэпцыі моладзевага душпастырства пакліканняў; абнаўленне ў адпаведнасці з “душпастырскім навяртаннем”.

Так іх акрэсліў кардынал Ларэнца Балдзісэры 1 кастрычніка 2018 г. на прэс-канферэнцыі. Асамблея пачнецца ў Ватыкане 3 кастрычніка і будзе працягвацца больш за тры тыдні.

Сінод пройдзе ў трох рабочых этапах: Распазнаць – Касцёл прыслухоўваецца да рэальнасці; Інтэрпрэтаваць – вера і распазнанне паклікання; Выбраць – шляхі душпастырскага і місійнага навяртання. На ім будзе працаваць 14 рабочых груп, падзеленых па моўным прынцыпе.

Вынікі выступленняў Сінадальных Айцоў будуць сабраны і абагульнены ў дадатковым праекце тэксту “Instrumentum Laboris”. Гэта, у сваю чаргу, стане падставай для рэдакцыі Выніковага дакументу, праект якога будзе прадстаўлены 24 кастрычніка. Затым Сінадальныя Айцы змогуць агучыць прапановы па ўнясенні правак. Пасля спецыяльная камісія зоймецца распрацоўкай канчатковага тэксту Выніковага дакументу, які 27 кастрычніка будзе прадстаўлены на пленарным пасяджэнні для галасавання.

Асноўнай крыніцай інфармацыі пра Сінод будуць штодзённыя брыфінгі і прэс-канферэнцыі. Акрамя таго, інфармацыя будзе распаўсюджвацца праз сацсеткі і сайт Vatican News. Навіны будуць з’яўляцца пад хэштэгам #Synod2018.

Генеральны Сакратар Сіноду Біскупаў падкрэсліў, што Сінадальныя Айцы змогуць свабодна даваць інтэрв’ю і мець кантакты са сродкамі масавай інфармацыі па сваім меркаванні, вядома, улічваючы непублічны характар дыскусій на пасяджэннях.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 кастрычніка 2018, 13:37