Папа прадставіў новага Субстытута па агульных справах
Святы Айцец, якога суправаджаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, прадставіў іерарха супрацоўнікам усіх трох секцый галоўнага ведамства Апостальскай Сталіцы. Сустрэча прайшла ў бібліятэцы Дзяржаўнага Сакратарыяту.
58-гадовы арцыбіскуп Эдгар Пэна Пара быў прызначаны Субстытутам па агульных справах 15 жніўня. Ён змяніў на гэтай пасадзе кардынала Джавані Анджэла Бэчу, які ўзначаліў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі.
Новы намеснік Дзяржсакратара паходзіць з Венесуэлы. Ён нарадзіўся ў Маракайба 6 сакавіка 1960 г. Паступіў на дыпламатычную службу Апостальскай Сталіцы 1 красавіка 1993 г. Працаваў у нунцыятурах у Кеніі, Югаславіі, Паўднёвай Афрыцы, Гандурасе, Мексіцы, пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэневе. З 2001 па 2014 гг. быў нунцыем у Пакістане, а з 2015 г. – у Мазамбіку. Размаўляе на іспанскай, італьянскай, англійскай, французскай, партугальскай і сербска-харвацкай мовах.
Субстытут з’яўляецца адным з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы. Нягледзячы на тое, што гэта не сцісла дыпламатычная пасада, на яе, як правіла, выбіраюць асобу з ліку дыпламатычнага персаналу.