Пошук

Мансеньёр Марка Мэліна Мансеньёр Марка Мэліна 

Папа прызначыў Дапаможнага сакратара Рады кардыналаў

27 кастрычніка 2018 г. Святы Айцец прызначыў Дапаможнага сакратара Рады кардыналаў па дапамозе ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі.

Ім стаў мансеньёр Марка Мэліна, дагэтуль Генеральны вікарый дыяцэзіі Альба, якая знаходзіцца ў паўночнай частцы Італіі. Адначасова святару была нададзена біскупская годнасць. Папа прызначыў яго таксама членам Папскай рады па інтэрпрэтацыі заканадаўчых тэкстаў.

52-гадовы мансеньёр Мэліна паходзіць з горада Канале, у паўночнаітальянскім П’емонце. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1991 г. У 2000 г. абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім грыгарыянскім універсітэце. Нёс служэнне ў роднай дыяцэзіі Альба ў якасці суддзі рэгіянальнага касцёльнага суда і выкладчыка кананічнага права. З 2006 г. працаваў у Секцыі па агульных справах Дзяржаўнага сакратарыяту. З 30 чэрвеня 2018 г. быў Генеральным вікарыем дыяцэзіі Альба.

Сакратаром Рады кардыналаў з’яўляецца біскуп Марчэла Сэмерара.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 кастрычніка 2018, 14:50