Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад арганізуе канферэнцыю па мірнай журналістыцы

13 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане пройдзе аднадзённая міжнародная і міжрэлігійная канферэнцыя, прысвечаная мірнай журналістыцы. Яе ініцыятарам стала Дыкастэрыя па камунікацыі.

Падтрымку ў арганізацыі аказалі: Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і каталіцкая асацыяцыя работнікаў сферы камунікацыі “SIGNIS”.

Тэма форума спасылаецца на пасланне Папы, прымеркаванае да 52-га Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі, дзе прагучаў заклік да журналістаў, служыць міру ў свеце. Мірная журналістыка паклікана “шукаць рэальныя прычыны канфліктаў” і “дэманстраваць рашэнні, альтэрнатыўныя эскалацыі шуму і вербальнаму насіллю”, - напісаў Пантыфік.

На ватыканскай канферэнцыі выступяць медыя-эксперты з розных краін свету, адбудзецца дыскусія ў групах, прысвечаная перспектывам мірнай журналістыкі.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 кастрычніка 2018, 14:05