У Ватыкане пройдзе дабрачынны канцэрт
У свяце музыкі і салідарнасці прымуць удзел зоркі сусветнай і італьянскай эстрады, сярод якіх Анастэйша, Алесандра Амароза, Дзі Дзі Брыджуотэр, Эліза і многія іншыя. Удзельнікі канцэрта будуць выконваць спевы, прысвечаныя Божаму Нараджэнню.
Сабраныя падчас мерапрыемства сродкі будуць падзелены паміж двума дабрачыннымі праектамі. Першы прадугледжвае адбудову школ у іракскім Курдыстане, другі – дапамогу бежанцам з Паўднёвага Судана, якія знайшлі прытулак на тэрыторыі Уганды. Рэалізацыяй праектаў будуць займацца Папскі фонд “Scholas Occurentes” і салезіянскі фонд “Missioni Don Bosco”.
Дабрачынны канцэрт з нагоды Божага Нараджэння адбудзецца ў Ватыкане ўжо ў 26-ы раз. Традыцыю правядзення падобных мерапрыемстваў увёў у 1993 г. св. Ян Павел ІІ. У папярэднія гады ў іх бралі ўдзел такія знакамітыя выканаўцы як Андрэа Бачэлі, Бі Бі Кінг, Сара Брайтман, Том Джонс, Лаёнэл Рычы, Далорэс О’Рыардан і многія іншыя.
Трансляцыя канцэрту па тэлебачанні звычайна адбываецца ў вігілію Божага Нараджэння, вечарам 24 снежня, на італьянскім “Canale 5”.