Пошук

Папа падчас абеду з нагоды Сусветнага дня бедных Папа падчас абеду з нагоды Сусветнага дня бедных 

Францішак прыняў удзел у абедзе з беднымі

Святы Айцец прыняў удзел у абедзе, які быў арганізаваны з нагоды Сусветнага дня бедных у Ватыкане. На яго былі запрошаны каля 3000 бедных, бяздомных, беспрацоўных і мігрантаў.

Вітаючы сабраных у ватыканскай Зале Паўла VI, Папа падзякаваў дабрачынным структурам і валанцёрам, якія дапамаглі ў арганізацыі абеду. “Няхай Бог благаславіць кожнага з нас, благаславіць нашы сэрцы, благаславіць нашы намеры і дапаможа нам крочыць далей”, - пажадаў ён.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што святочнае меню складалася з лазаньі, курыных нагетсаў, бульбянога пюрэ і тырамізу. Музычнае суправаджэнне забяспечыў ансамбль пампейскага марыйнага санктуарыя. На заканчэнне ўсе патрабуючыя атрымалі пакункі з традыцыйнай італьянскай пастай.

Рэпартаж з ватыканскага абеда ў Сусветны дзень бедных
Навіна ў фармаце аўдыё
18 лістапада 2018, 14:00