Святы Пасад стварае Службу каталіцкага харызматычнага абнаўлення
Згодна з пажаданнем Папы, Служба заменіць дзве структуры, якія дагэтуль каардынавалі дзейнасць харызматычнага руха ў Касцёле: Міжнарожнае каталіцкае служэнне харызматычнага абнаўлення (International Catholic Charismatic Renewal Service) і Каталіцкае брацтва саюза харызматычных супольнасцей і асацыяцый (Fraternity of Charismatic Covenant Communities and Fellowships).
Статут Службы будзе зацверджаны “ad experimentum” – на выпрабавальны тэрмін, – і ўвойдзе ў сілу 9 чэрвеня 2019 г., ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа. Адначасова спыняць сваё існаванне дзве ўзгаданыя вышэй структуры. Іх маёмасць пяройдзе ў распараджэнне “CHARIS”, каб забяспечыць яе неабходнымі рэсурсамі для выкананні місіі, пажаданай Святым Айцом.
“CHARIS” будзе знаходзіцца на службе ўсяго руху каталіцкага харызматычнага абнаўлення, які ў паведамленні Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця называецца “струменем ласкі”. Структура не будзе органам улады. Кожная форма харызматычнага абнаўлення застанецца пад той касцёльнай юрысдыкцыяй, пад якой знаходзіцца зараз, з захаваннем уласнай тоеснасці. У той жа час яна зможа карыстацца дапамогай Службы для выканання сваёй місіі.
Святы Пасад таксама прызначыць кіраўніцтва “CHARIS”: мадэратара, васемнаццаць членаў і Касцёльнага асістэнта на першы трохгадовы тэрмін. Мадэратарам структуры стане прафесар Жан-Люк Моэнс з Бельгіі, Касцёльным асістэнтам – айцец Раньера Канталамеса, італьянскій капуцын і прапаведнік Папскага дома. Яе членамі будуць прадстаўнікі харызматычнага руха з розных частак свету. Усе яны прыступяць да выканання сваіх абавязкаў з моманту ўваходу ў сілу статута Службы.