Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад заклікае да адказнага ўжывання антыбіётыкаў

Апостальская Сталіца глыбока занепакоена неналежным выкарыстаннем антыбіётыкаў і пашырэннем устойлівых да лекаў інфекцый. Яна заклікае да неадкладнага вырашэння гэтай праблемы.

У сувязі з Сусветным тыднем правільнага выкарыстання антыбіётыкаў, які сёлета праходзіць 12-18 лістапада 2018 г. па ініцыятыве ААН, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, кардынал Пітэр Тарксан, скіраваў спецыяльнае пасланне.

Іерарх звярнуў увагу на пашырэнне праблемы ўстойлівасці бактэрый да антыбіётыкаў, якую назваў адным з галоўных выклікаў для сусветнай сферы аховы здароўя, бо пагражае прафілактыцы і эфектыўнаму лячэнню інфекцый, выкліканых бактэрыямі, паразітамі, вірусамі і грыбкамі, колькасць якіх пастаянна павялічваецца.

Калі праблему не вырашыць зараз, будуць распаўсюджвацца ўстойлівыя да лекаў хваробы, што стане вялікай пагрозай для сучаснай медыцыны і выклікам для здароўя і развіцця цэлых народаў, папярэдзіў кардынал Тарксан.

На думку ватыканскага іерарха, неабходна ўмацаваць кантроль за інфекцыямі, садзейнічаць належнаму выкарыстанню антыбіётыкаў, спрыяць павелічэнню даверу да вакцынацыі, а таксама забяспечыць паўсюдны доступ да вады і гігіенічна-санітарных рэсурсаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лістапада 2018, 14:19