Пошук

Архіепіскап рцыбіскуп Хаджаг Барсам’ян Архіепіскап рцыбіскуп Хаджаг Барсам’ян 

У Армянскай Царквы будзе афіцыйны прадстаўнік пры Святым Пасадзе

Армянская Апостальская Царква прызначыла свайго афіцыйнага прадстаўніка пры Святым Пасадзе. Ім стаў 67-гадовы архіепіскап Хаджаг Барсам’ян, выпускнік Папскага грыгарыянскага ўніверсітэту.

Рашэнне павінна служыць умацаванню повязяў сяброўства паміж двума Цэрквамі, заявілі ў Эчміядзіне. Да гэтага часу такі пастаянны прадстаўнік быў толькі ў Англіканскай Царквы.

Іерарх нарадзіўся ў Турцыі. Вучыўся ў Стамбуле, Іерусаліме, Нью-Ёрку, Мінеапалісе, Рыме і Оксфардзе. Пастырскае служэнне вёў у Турцыі, Ізраілі і ЗША, дзе з 1990 г. узначальваў мясцовую епархію.

Архіепіскап Барсам’ян будзе адказваць не толькі за кантакты паміж Святым Пасадам і Эчміядзінам, але і клапаціцца аб армянскіх супольнасцях у Заходняй Еўропе.

Армянская Апостальская Царква з’яўляецца адной з самых старажытных у хрысціянскім свеце. Яна налічвае каля 9 мільёнаў вернікаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 лістапада 2018, 13:25