Пошук

Айцец Пэдра Апека сярод бедных Айцец Пэдра Апека сярод бедных 

У Ватыкане пакажуць фільм пра “добрага сябра” бедных

16 лістапада 2018 г. у Ватыканскай фільматэцы адбудзецца паказ дакументальнага фільма “Пэдра Апека – добры сябар” (Pedro Opeka, the Friend of the Poor), славенскага рэжысёра Ёжэ Мажына.

Стужка распавядае пра жыццё і служэнне аргентынскага місіянера з славенскімі каранямі – айца Пэдра Апекі з Ордэна Лазарыстаў.

Святар займаецца місіянерскай дзейнасцю на Мадагаскары. У 1989 г. ён трапіў на велізарную звалку ў ваколіцах Антананарыву, дзе ўбачыў тысячы дзяцей, дарослых і пажылых людзей, што шукалі сярод смецця ежу і рэчы, неабходныя для жыцця. Моцна ўзрушаны відовішчам місіянер вырашыў прысвяціць сябе асабліваму служэнню гэтым бяздомным, дапамагаючы ім выйсці са спіралі галечы.

Дзякуючы знойдзенаму ім фінансаванню быў пабудаванны невялікі гарадок пад назвай “Akamasoa” (Добры сябар), у якім больш за дваццаць тысяч чалавек змаглі пасяліцца ў новых дамах, побач з якімі былі ўзведзены дзіцячыя пляцоўкі, паркі, школы і медыцынскія ўстановы.

Фільм быў зняты ў 2011 г. і атрымаў шматлікія ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Ён заклікае да новага сусветнага парадку, дзе будзе панаваць справядлівае размеркаванне дабротаў і ўвага да навакольнага асяроддзя. Паказ арганізаваны пры супрацоўніцтве паміж Ватыканскай фільматэкай, Пасольствам Славеніі пры Святым Пасадзе і Міністэрствам культуры гэтай балканскай краіны.

Трэйлер фільма "Пэдра Апека – добры сябар"
Навіна ў фармаце аўдыё
16 лістапада 2018, 11:42