Пошук

Макет кампазіцыі ясляў Божага Нараджэння на плошчы св. Пятра Макет кампазіцыі ясляў Божага Нараджэння на плошчы св. Пятра 

Ватыканскія яслі зробяць з 1300 кубічных метраў пяску

Яслі на плошчы св. Пятра сёлета будуць выкананы з 1300 кубічных метраў марскога пяску. Сцэны, звязаныя з нараджэннем Езуса ў Бэтлееме прадставяць чатыры творцы з ЗША, Расіі, Нідэрландаў і Чэхіі.

Сыравіну для кампазіцыі ўжо даставілі з узбярэжжа Езоло, недалёка ад Венецыі, дзе кожны год праходзіць фестываль скульптур з пяску. Пачынаючы з гэтай суботы, 17 лістапада, на працягу двух тыдняў мастакі будуць працаваць над яслямі. Ад дажджу і ветру іх твор будзе абараняць спецыяльны дах.

Сёлетнюю святочную ёлку, якая ў хуткім часе будзе дастаўлена на ватыканскую плошчу, падарыла Пантыфіку італьянская дыяцэзія Канкордыя-Пардэнонэ. 21-метровае дрэва дыяметрам ствала 50 см будзе пастаўлена 22 лістапада. Інаўгурацыя святочнай кампазіцыі запланавана на 7 снежня.

І ёлка, і яслі застануцца на плошчы св. Пятра да 13 студзеня 2019 г. У гэты дзень у Касцёле завяршаецца літургічны перыяд Божага Нараджэння.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 лістапада 2018, 14:22