Адвэнтавае казанне ў Ватыкане: Бог жывы кажа да нас асабіста
Пра гэта казаў прапаведнік Папскага дома, айцец Раньера Канталамеса, падчас свайго трэцяга адвэнтавага казання для Святога Айца і іерархаў Рымскай курыі. Духоўныя разважанні прагучалі раніцай 21 снежня 2018 г. у капліцы “Redemptoris Mater” ватыканскага Апостальскага палаца.
Напачатку італьянскі капуцын працытаваў візантыйскага багаслова XIV ст. Міколу Кавасілу, які пісаў, што паміж людзьмі і Богам узвышаюцца тры муры: прырода (Бог – гэта Дух, чалавек – гэта плоць), грэх і смерць. Першы быў абрушаны Божым уцелаўленнем Езуса Хрыста, кажа Мікола Кавасіла, другі – Яго ўкрыжаваннем, трэці – уваскрасеннем.
, - заключыў айцец Канталамеса.
Бог жывы ўжо больш не прамаўляе да нас праз пасрэдніка, але асабіста, бо Сын – гэта “адлюстраванне Ягонай славы і вобраз Ягонай сутнасці” (Гбр 1,3). Цяпер ужо не чалавек шукае Бога жывога, але Бог жывы сыходзіць на пошукі чалавека, каб пасяліцца ў яго сэрцы. З моманту Нараджэння Хрыста Бога можна сустрэць і праславіць у духу і праўдзе, бо Езус кажа: “Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго” (Ян 14, 23).
“Аднак, што думаць пра тую частку чалавецтва, якая не ведае Хрыста і Яго Евангелля? Усе гэтыя людзі ніколі не прыйдуць да Айца?” – задаецца пытаннем прапаведнік. І сам жа адказвае: збаўчая ахвяра Езуса – універсальная. “І Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе”, - кажа Езус.
, - падкрэсліў айцец Канталамеса.
Езус працягвае аб’яўляць нам Бога Айца праз Духа Святога. Чалавек, які хоча размаўляць з Богам, павінен памятаць, што “Божага не ведае ніхто, акрамя Духа Божага” (1 Кар 2, 11). “Бог жывы, у адрозненне ад ідалаў, – гэта Бог, Які дыхае, і Дух Святы – Яго дыханне”, - заўважыў прапаведнік.
Айцец Канталамеса перакананы, што кожнаму, хто імкнецца шукаць Бога на старонках кніг, сярод чалавечых разважанняў ці ў любым іншым месцы, акрамя “таямнічай жыццёвай прасторы”, якой ёсць Дух Святы, трэба прыгадаць словы анёла, прамоўленыя да жанчын, якія прыйшлі да магілы Езуса: “Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых?” (Лк 24, 5).
Па словах прапаведніка, варта паглыбляць свае адносіны з Духам Святым, бо ад гэтага залежыць нашая блізкасць з Богам.
Свае разважанні, апошнія ў гэты перыяд Адвэнту, айцец Канталамеса завяршыў сумесным чытаннем разам з усімі прысутнымі ўступнага ўрыўку з Евангелля паводле св. Яна: “На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова…” (Ян 1, 1), як “гімн праслаўлення, які ліецца з нашых сэрцаў на хвалу Найсвяцейшай Тройцы”.