Святочны падарунак для базылікі св. Пятра
Аб’ёмную працу ажыццявіла нямецкая высокатэхналагічная кампанія OSRAM сумесна з тэхнічнымі службамі Губернатарата Ватыкана.
На поўнае пераабсталяванне сістэмы ўнутранага асвятлення святыні спатрэбілася 100 тыс. светладыёдаў. Па словах спецыялістаў, здзейсненая замена дазволіць павысіць яркасць унутранага святла амаль у 10 разоў і пры гэтым эканоміць да 90% энергіі.
Падкрэслівацца, што новыя светладыёды не выпраменьваюць ультрафіялету, таму шэдэўры мастацтва, якімі аздоблена святыня, не будуць мець шкоднага ўздзеяння.
Афіцыйнае ўвядзенне ў працу новага асвятлення ватыканскай базылікі запланавана на 25 студзеня 2019 г., аднак ужо 24 снежня 2018 г. удзельнікі ўрачыстай св. Імшы ў ноч Божага нараджэння мелі магчымасць папярэдне ацаніць светлавое абнаўленне.