Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад павіншаваў паслядоўнікаў сінтаізму з Новым Годам

Папская рада па міжрэлігійным дыялогу скіравала адмысловае пасланне сінтаісцкай супольнасці ў Японіі, у якім павішавала паслядоўнікаў гэтай рэлігіі з Новым Годам.

“Мы выказваем нашыя віншаванні з надзеяй на сумеснае разважанне над праблемай перадачы нашым паслядоўнікам адпаведных маральных каштоўнасцей”, - гаворыцца ў пасланні за подпісам сакратара вышэй узгаданай ватыканскай структуры, біскупа Мігеля Айюса Гішота.

У звароце выказваецца занепакоенасць усё меншым уплывам, які гэтыя каштоўнасці аказваюць на грамадства, пры гэтым падкрэсліваецца, што развіццё маральнасці і рэлігійныя практыкі крочаць разам.

“Як мы ведаем, для вас Новы Год – гэта час, калі сінтаісцкія храмы прыцягваюць вялікую колькасць пілігрымаў і наведвальнікаў (…) Сёння мы стаім перад цяжкім пытаннем: наколькі такія важныя і напоўненыя сэнсам рэлігійныя святы насамрэч спрыяюць прывіццю і выхаванню маральных каштоўнасцей у тых, хто прымае ў іх удзел?”, - гаворыцца ў пасланні.

Аўтары звароту падкрэсліваюць, што назірання за пэўнымі рэлігійнымі практыкамі без асабістага ўдзелу ў іх недастаткова для таго, каб сфарміраваць “сумленнага, справядлівага, добрага, любячага і ветлівага чалавека”.

З гэтымі перакананнямі Папская рада па міжрэлігійным дыялогу запрасіла паслядоўнікам сінтаізму “на пачатку новага года звярнуцца да сваіх паслядоўнікаў, якія святкуюць гэтыя адрозныя рэлігійныя фестывалі і ўрачыстасці, каб узмацніць іх усведамленне таго, як вучэнні, увасобленыя ў гэтых святах, могуць стаць часткай іх паўсядзённага жыцця”.

“Давайце адзначым гэты святочны перыяд з адчуваннем радасці ад нашага абавязку як рэлігійных лідараў выхоўваць іншых у каштоўнасці маральнага адзінства праз нашыя вераванні і тым самым рабіць унёсак у дабро ўсяго свету”, - пажадала Папская рада па міжрэлігійным дыялогу.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 снежня 2018, 13:25