Святы Пасад да спаведнікоў: спрыяць нараджэнню Езуса ў сэрцы
З нагоды Божага Нараджэння высокі ватыканскі іерарх скіраваў спецыяльны ліст да спаведнікоў рымскіх папскіх базылік. Паводле яго, менавіта жывая памяць пра Нараджэнне Хрыста пралівае асаблівае святло на сакрамэнт споведзі, які быў даручаны Касцёлу, каб спрыяць нараджэнню Езуса ў сэрцах пэнітэнтаў.
“Канфесіянал становіцца прывілеяваным сведкам той асаблівай таямніцы Божага Нараджэння, якой з’яўляецца прымірэнне з Айцом, апраўданне грэшніка, “вызваленне” і абнаўленне ў ім ласкі хросту”, - напісаў кардынал. Канфесіянал, “які бачыць, як Касцёл пастаянна нанова нараджае сваіх дзяцей”, набывае, такім чынам, “рысы бэтлеемскага гроту, у якім Хрыстус спяшаецца нарадзіцца, і куды ўсё і ўсе прыбягаюць, каб сустрэць Яго прыход”, дадаў ён.
Вялікі Пэнітэнцыярый пажадаў, каб Езус панаваў у сэрцах спаведнікоў. Важна наследаваць прыклад Марыі і Юзафа, якія чакалі пастухоў, каб прадставіць ім Нованароджанага.
Кардынал Пьячэнца нагадаў спаведнікам, што асабліва ў святочныя дні яны “пакліканы сакрамэнтальна супрацоўнічаць з Панам, Які прыходзіць дзеля духоўнага абнаўлення хрысціянскага народа”.