У Ватыкане пачалося 27-е пасяджэнне Рады кардыналаў
На папярэдняй сесіі, якая праходзіла ў Ватыкане ў верасні, бліжэйшыя папскія дарадчыкі займаліся падрыхтоўкай прапаноў адносна рэформы Рымскай курыі і працягвалі кансультацыі па тэксце новай Апостальскай канстытуцыі “Evangelium Praedicate”.
Трэба нагадаць, што натхненнем для рэформы сталі 12 крытэрыяў, вызначаных Пантыфікам у снежні 2016 г., падчас яго сустрэчы з супрацоўнікамі Рымскай курыі: асабістае навяртанне, душпастырскае навяртанне, місійнасць, рацыянальнасць, функцыянальнасць, адаптацыя да бягучых патрэб, спрашчэнне, субсідыярнасць, сінадальнасць, саборнасць, прафесіяналізм і паслядоўнасць.
Месяц таму чылійскі кардынал Франсіска Хаўер Эрасурыс Оса абвясціў аб завяршэнні свайго ўдзелу ў працы Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам.