Пошук

Маладыя аўдытары падчас Сінода Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота Маладыя аўдытары падчас Сінода Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота 

Папская рада па культуры стварае групу маладых дарадчыкаў

Папская рада па культуры плануе стварэнне ў рамках сваёй структуры кансультацыйнай групы з удзелам маладых людзей. Аб гэтым гаворыцца ў заяве дыкастэрыі, апублікаванай 9 снежня 2019 г.

Да такога рашэння кіраўніцтва прыйшло пасля Сінода Біскупаў на тэму моладзі, які адбыўся ў Ватыкане ў кастрычніку 2018 г. Гэта спроба выкарыстоўваць розныя формы абмену думкамі на аснове дыялогу.

Ініцыятыва стала не першай. У 2015 г., у якасці эсперыменту, Папская рада заснавала 20-асабовую кансультацыйную групу жанчын. Трохгадовы мандат першага складу нядаўна скончыўся, новыя члены будуць абвешчаны ў бліжэйшы час.

З 2009 г. Папская рада па культуры, на чале якой стаіць кардынал Джанфранка Равазі, прапануе ініцыятыву “Падворак язычнікаў”, ініцыяваную Бэнэдыктам XVI, мэтай якой з’яўляецца дыялог Каталіцкага Касцёла з няверуючымі. Неўзабаве група навукоўцаў, якая сабралася вакол ініцыятывы, збіраецца выпусціць дакумент аб эканоміцы, дэмаграфіі і дэмакратыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 студзеня 2019, 12:23