Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад пракаментаваў прысутнасць на інаўгурацыі Мадуры

Прадстаўнік Святога Пасаду пракаментаваў прысутнасць ватыканскага дыпламата на цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Венесуэлы. Новы тэрмін Мадуры адмовіліся прызнаваць многія дзяржавы.

“Святы Пасад падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з венесуэльскай дзяржавай. Яго дыпламатычная дзейнасць мае сваёй мэтай спрыяць агульнаму дабру, абароне міра і забеспячэнню павагі чалавечай годнасці. Па гэтай прычыне, Святы Пасад вырашыў прысутнічаць на цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта на ўзроўні Часовага паверанага ў справах Апостальскай нунцыятуры ў Каракасе. Святы Пасад і біскупы краіны працягваюць працаваць разам, каб дапамагчы людзям у Венесуэле, якая пакутуе ад гуманітарных і сацыяльных наступстваў сур’ёзнай сітуацыі, у якой апынуўся народ”, - заявіў выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Алесандра Джызоці.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў мінулы чацвер прынёс прысягу ў якасці Прэзідэнта Венесуэлы на перыяд 2019-2025 гадоў. Цырымонія прайшла ў будынку Вярхоўнага суда краіны, хоць па канстытуцыі павінна была адбыцца перад Нацыянальнай асамблеяй, аднак кантраляваны апазіцыяй парламент адхілены ад удзелу ў палітычным жыцці Венесуэлы.

Папа і яго Дзяржаўны сакратарыят заўсёды заставаліся цвёрдымі прыхільнікамі мірнага і дэмакратычнага рашэння крызісу ў Венесуэле.

Раней кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін заяўляў, што пасрэдніцтва Касцёла заключаецца ў дапамозе ўсім, без выключэння, заклікаючы кожнага да адказнасці, і крытэрыем тут павінна быць дабро ўсяго народу. Іерарх лічыць, аднак, што ўдзел Святога Пасаду ў гэтым пытанні павінен быць максімальна далікатны ва ўмовах вялікай напружанасці. «Неабходна знайсці мірны і дэмакратычны выхад з гэтай сітуацыі, і спосаб заўсёды аднолькавы: трэба сустракацца і размаўляць, але сур’ёзна, выпрацоўваючы рашэнні”, - падкрэсліў Дзяржсакратар Яго Святасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 студзеня 2019, 11:51