У Ватыкане пройдзе паслясінадальная сустрэча моладзі
У спецыяльным камюніке ватыканскай структуры нагадваецца, што Апостальская канстытуцыя Францішка “Episcopalis Communio” прадугледжвае падрыхтоўчую, цэлебратыўную і рэалізацыйную фазы Сінода. Апошні этап тычыцца менавіта рэалізацыі рашэнняў Асамблеі як мясцовымі Касцёламі, так кампетэнтнымі структурамі Рымскай курыі.
Паколькі клопат аб моладзі з’яўляецца асаблівым заданнем Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, яна зацікаўлена, каб у сферы душпастырства моладзі былі прыняты і рэалізаваны высновы сінадальнай асамблеі. Міжнародная моладзевая сустрэча, якая пройдзе ў Ватыкане, адпавядае гэтай мэце.
На форуме будзе захаваны “сінадальны місійны стыль”. На яго запросяць маладых дэлегатаў ад епіскапатаў, касцёльных рухаў і супольнасцей.
Сінод Біскупаў праходзіў у кастрычніку 2018 г. на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Яму папярэднічала перадсінадальная сустрэча моладзі.