Чакаецца “motu proprio” Папы аб абароне непаўналетніх
“Мы спадзяёмся, што з гэтай нашай сустрэчы ў бліжэйшы час народзяцца канкрэтныя ініцыятывы”, - заявіў езуіт на заключным брыфінгу. Першым і самым галоўным вынікам ён лічыць будучае motu proprio Папы аб абароне непаўналетніх і ўразлівых асоб, якое будзе суправаджаць новы закон Дзяржавы Ватыкан і кіруючыя прынцыпы ватыканскага Вікарыяту па гэтым жа пытанні.
Апрача таго, Кангрэгацыя Веравучэння апублікуе vademecum – своеасаблівую інструкцыю або даведнік, каб дапамагчы біскупам ва ўсім свеце разумець і выконваць свае абавязкі. Таксама Пантыфік ініцыяваў стварэнне мэтавай групы (task force), якая будзе складацца з асоб, што дапамогуць дыяцэзіям і епіскапатам, дзе існуюць цяжкасці з вырашэннем праблемы.
У панядзелак, 25 лютага, Аргкамітэт саміту сустрэўся з кіраўніцтвам Рымскай курыі, каб вызначыць далейшую працу па рэалізацыі ідэй і прапаноў, якія прагучалі на форуме.