Дзяржсакратар пра “пазітыўны нейтралітэт” Святога Пасаду
На думку Дзяржсакратара, галоўным сучасным выклікам з’яўляецца мір. “У моцна фрагментаваным і канфліктным свеце, дзе здаецца знікае прынцып мультылатэралізма, Святы Пасад павінен працягваць рабіць унёсак на карысць абароны годнасці чалавека і будавання мірных грамадстваў і краін”, - сказаў ён.
Па словах кардынала, у сістэме міжнародных адносін Апостальская Сталіца выконвае “ролю пасланніка”, што нясе Добрую вестку і клапоціцца пра абарону правоў чалавека, а каб “забяспечыць чалавецтву годную будучыню”, знаходзіцца ў “няспынным дыялогу” з дзяржавамі.
Праз свой “пазітыўны нейтралітэт” Апостальская Сталіца не абмяжоўваецца стаяннем ля вакна, але садзейнічае будаванню дыялога паміж бакамі, дадаў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.
Канферэнцыя на тэму “Святы Пасад і Дзяржава Ватыкан у новым міжнародным кантэксце” была арганізавана Інстытутам павышэння кваліфікацыі ў галіне кананічнага, касцёльнага і ватыканскага права пры рымскім універсітэце “LUMSA”.
Латэранскія пагадненні былі заключаны паміж Апостальскай Сталіцай і Італіяй 11 лютага 1929 г. Гэта сістэма дамоваў прывяла да ўзнікнення Дзяржавы Ватыкан, ўрэгулявання спрэчных пытанняў паміж бакамі, вызначэння міжнароднага статуса Святога Пасаду.