Пошук

Кардынал Бэньяміна Стэла Кардынал Бэньяміна Стэла 

Кардынал-прэфект аб сітуацыі святароў, якія маюць патомства

Факт, што некаторыя святары маюць патомства, не ўплывае на пытанне цэлібату, лічыць прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства, якая займаецца гэтым аспектам жыцця духавенства.

У інтэрв’ю Андрэа Тарніелі, галоўнаму рэдактару Vatican News, кардынал Бэньяміна Стэла патлумачыў, што дыкастэрыя адышла ад практыкі, калі святар, які мае патомства, мог звярнуцца за дыспэнсай толькі пасля дасягнення 40-гадовага ўзросту. Цяпер гэта не прывязана да ўзросту. Асноўная мэта рашэння – клопат пра дабрабыт дзяцей і іх права мець бацьку.

Дадзенае пытанне рэгулюе дакумент пад назвай: “Заўвага адносна практыкі Кангрэгацыі па справах духавенства ў пытанні духавенства, якое мае патомства”. Іерарх патлумачыў, што гэта “тэхнічны” тэкст для работнікаў дыкастэрыі, таму ён не быў апублікаваны.

Наяўнасць дзяцей у дакументацыі аб дыспэнсе ад святарскіх абавязкаў практычна “аўтаматычна” лічацца прычынай, каб справа хутка была прадстаўлена Святому Айцу. Такая сітуацыя лічыцца “незваротнай” і патрабуе пазбаўлення святара духоўнага сану, нават калі той лічыць сябе здольным выконваць служэнне. Прыкладна 80% такога роду просьбаў звязаны з наяўнасцю дзяцей, якія, аднак, часта былі зачатыя пасля сыходу з святарства, патлумачыў кардынал-прэфект.

Ён звярнуў увагу, што існуюць сітуацыі, калі святары, якія маюць патомства, не жадаюць звяртацца за дыспэнсай. Але, калі біскуп або настаяцель лічыць, што святар павінен узяў на сябе абавязацельствы па бацькоўстве, справа аб выдаленні з духоўнага сану накіроўваецца ім у Кангрэгацыю. Такое рашэнне звязана з цэлым шэрагам асноўных абавязацельстваў адносна дзіцяці, якія згодна з заканадаўствам Лацінскага Касцёла не дапускаюць ажыццяўлення святарскага служэння.

Кардынал Стэла падкрэсліў, што кожны асобны выпадак разглядацца індывідуальна, ёсць выключэнні з правілаў, хоць яны і рэдкія. Напрыклад, калі нованароджаны, дзіця святара, трапляе ў “стабільную сям’ю”, дзе іншая асоба бярэ на сябе абавязкі бацькі. Або ў выпадку пажылых святароў, дзеці якіх выраслі. Гаворка ідзе і пра сітуацыю святароў, якія ў маладосці мелі балючы эмацыйны вопыт і аказалі сваім дзецям эканамічную, маральную і духоўную падтрымку, а сёння з стараннасцю выконваць сваё служэнне, пераадолеўшы былую эмацыйную нестабільнасці. У такіх сітуацыях Кангрэгацыя не абавязвае біскупаў патрабаваць ад святароў, каб тыя звярталіся з просьбай аб дыспэнсе.

Прэфект лічыць, што факт наяўнасці патомства ў некаторых святароў не мае ўплыву на пытанне цэлібату, “які з’яўляецца каштоўным дарам для Лацінскага Касцёла”. Гэтак жа, як распад сем’яў і адмова ад дзяцей не ставіць пад сумнеў вечныя каштоўнасці хрысціянскага сужэнства. “Важна, каб святар у кантэксце такой рэальнасці мог зразумець, якая адказнасць ляжыць на ім у адносінах да яго ўласнага дзіцяці”, - адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 лютага 2019, 11:32