Пошук

Лагатып Сінода па Амазоніі Лагатып Сінода па Амазоніі 

Ватыкан: агучаны даты правядзення Сінода па Амазоніі

Спецыяльная Асамблея Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне пройдзе ў Ватыкане з 6 па 27 кастрычніка 2019 г., паведаміў 25 лютага 2019 г. Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў.

Тэмай біскупскага сходу будзе: “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”.

Як падкрэсліваецца ў падрыхтоўчым дакуменце Спецыяльнай Асамблеі, гаворка ідзе пра адзін з найвялікшых рэзерватаў біяразнастайнасці на планеце, які займае плошчу ў 7,5 млн км2. Амазонія – гэта таксама месца жыхарства для амаль 3 млн чалавек, якія прадстаўляюць каля 390 нацыянальнасцей, носьбітаў адменнай культурнай ідэнтычнасці і спецыфічнага гістарычнага багацця. Гэта, нарэшце, “месца мучаніцтва” многіх хрысціян у місійнай гісторыі Касцёла.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 лютага 2019, 12:25