Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Ватыканскі саміт па злоўжываннях: працуе 11 моўных груп

У рамках ватыканскай канферэнцыі на тэму абароны непаўналетніх у Касцёле, паміж пленарнымі пасяджэннямі, удзельнікі сустракаюцца ў 11 рабочых групах, выпрацоўваючы агульную пазіцыю.

Як і ў выпадку Сінодаў Біскупаў, удзельнікі ватыканскага саміту: старшыні епіскапатаў, кіраўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, вышэйшыя настаяцелі манаскіх кангрэгацый, прэфекты і старшыні дыкастэрый Рымскай курыі, разам з прадстаўнікамі асацыяцый ахвяр злоўжыванняў, падзяліліся на рабочыя групы па моўным прынцыпе. У іх рамках, як запэўніваюць арганізатары, яны змогуць больш канкрэтна абмеркаваць пытанні, што разглядаюцца падчас агульных пасяджэнняў.

Створаны чатыры групы для тых, хто размаўляе па-англійску, тры – па-італьянску, па дзве – па-іспанску і па-французску. Кожная група складаецца з 17-18 удзельнікаў і мае рэлятара, які прадстаўляе вынікі працы на агульным сходзе.

Трэба адзначыць вялікую ўвагу міжнародных СМІ да ватыканскай сустрэчы. Зала Друку акрэдытавала каля 700 прадстаўнікоў медыя.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 лютага 2019, 10:56