Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане пройдзе прэзентацыя Адгартацыі на тэму моладзі

У аўторак, 2 красавіка 2019 г., у Ватыкане будзе прадстаўлена паслясінадальная Апостальская адгартацыя “Christus vivit”, паведаміла 28 сакавіка 2019 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Чацвёртая Адгартацыя Францішка з’яўляецца падсумаваннем леташняй XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, якая праходзіла ў Ватыкане 3-28 кастрычніка.

Падчас прэзентацыі выступяць: кардынал Ларэнца Балдзісэры, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў; яго намеснік, біскуп Фабіа Фабэнэ; Паола Руфіні, прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі; Лафідзіл Апонг Твумасі, адказная за адну з груп ганскай моладзі, якая пражывае ў італьянскай дыяцэзіі Вічэнца; і Алесіа Піродзі Лораі, выкладчык ліцэю ў Рыме.

Дакумент быў напісаны на іспанскай мове ў форме ліста да моладзі. “Vive Cristo, esperanza nuestra”, - гэта першыя яго словы. Папа падпісаў Адгартацыю 25 сакавіка 2019 г., ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у марыйным санктуарыі ў Ларэта і даверыў яе змест Найсвяцейшай Панне.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 сакавіка 2019, 14:01