Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане папулярызуюць французскую мову

Францыя хоча падтрымаць веданне французскай мовы ў Ватыкане Яна да гэтага часу лічыцца асноўнай мовай міжнароднай дыпламатыі. Службовыя асобы Рымскай курыі запрошаны на спецыяльныя курсы.

У лютым была падпісана адмысловая дамова паміж Святым Пасадам і пасольствам Францыі, якая дапаможа ў рэалізацыі праекту.

Як адзначыў кс. Мішэль Кюбле, былы галоўны рэдактар французскай каталіцкай газеты “La Croix” і каардынатар ініцыятывы, у мінулым стагоддзі Пасад св. Пятра займаў цэлы шэраг франкафілаў: ад Яна XXII да Яна Паўла II.

Апошні не толькі добра ведаў мову, але і падтрымліваў цесныя кантакты з выдатнымі прадстаўнікамі французскага каталіцызму, такімі, як Андрэ Фрасар і прафесар Жэром Лежэн. Клапоцячыся аб міжнародным складзе Рымскай курыі, даверыў многія ключавыя пазіцыі менавіта французам. Сёння сярод высокіх службовых асоб Святога Пасаду толькі адзін выхадзец з Францыі – кардынал Дамінік Мамбэрці.

Кс. Кюбле запэўнівае, што хоць у апошнія гады важнасць французскай мовы крыху зменшылася, ініцыятыва, якая мае на мэце яе папулярызацыю ў Ватыкане, была прынята Святым Пасадам вельмі ахвотна.

“Кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла разумее, што веданне французскай па-ранейшаму карыснае. Гэту мову цэняць дыпламаты, дзякуючы яе дакладнасці. Варта памятаць, што менавіта дыпламатычная дакладнасць, больш, чым проста прыгажосць і культурны прэстыж, з’яўляецца адным з асноўных актываў французскай. Але таксама дакладна і тое, што вялікая частка Касцёла працягвае заставацца франкамоўнай, і не толькі ў Еўропе, але і ў Афрыцы і Азіі. Ватыкан усведамляе, што веданне гэтай мовы – не толькі карысна, але і неабходна”, - патлумачыў каардынатар папулярызацыі французскай мовы ў Ватыкане.

Па дадзеных Цэнтра назірання за французскай мовай у свеце, на ёй размаўляюць у агульнай складанасці 220 мільёнаў чалавек, а ў спісе міжнародных моў яна займае восьмае месца. Сярод афіцыйных дзяржаўных моў лідзіруе англійская, прынятая ў 63 краінах, следам за ёй ідзе французская – у 36 дзяржавах свету.

27 сакавіка 2019, 09:44